17 мая 2022 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Георгія Ільіча Скрыпнікава (1907–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза
Георгій Ільіч Скрыпнікаў нарадзіўся 17 мая 1907 г. у сяле Султан Стаўрапольскага павета (цяпер Андропаўскага раёна Стаўрапольскага края) у сялянскай сям’і. Закончыў сем класаў у мясцовай школе. У Чырвоную армію прызваны ў 1931 г., служыў да 1936 г., затым працаваў у калгасе.
21 снежня 2021 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Канстанцінавіча Ракасоўскага (1896–1968), ваеннага дзеяча, двойчы Героя Савецкага Саюза (1944, 1945)
Канстанцін Канстанцінавіч Ракасоўскі ў сваіх аўтабіяграфіях згадваў, што нарадзіўся 21 снежня 1896 г. у Варшаве, пазней — г. Вялікія Лукі ў Расіі. І вось у 2021 г. на сваім афіцыйным сайце супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі апублікавалі запіс з метрычнай кнігі Целяханскай царквы пра нараджэнне і хрышчэнне Канстанціна. Запіс быў адшуканы ўраджэнцам в. Соміна Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Уладзімірам Міхайлавічам Абрамчуком, які шукаў у архіве вытокі ўласнага радаводу.
26 чэрвеня 2021 г. — 80 гадоў з пачатку дзейнасці партызанскага атрада пад камандаваннем В. З. Каржа (Пінск; 1941), аднаго з першых у Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны
Васіль Захаравіч Корж (1899–1967) у 1921–1925 гг. быў актыўным удзельнікам партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. З 1925 г. працаваў старшынёй калгасаў у Слуцкім і Старобінскім раёнах. У 1931–1939 гг. служыў у органах НКВД. У 1936–1937 гг. у якасці камандзіра інтэрнацыянальнага атрада ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі.
10 жніўня 2021 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Арсенція Гаўрылавіча Юхнаўца (1916–1944), Героя Савецкага Саюза (1944)
Арсенцій Гаўрылавіч Юхнавец нарадзіўся 10 жніўня 1916 г. у вёсцы Бераснёўка Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці) у сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю, працаваў трактарыстам у Бягомльскай МТС.
1 ліпеня 2021 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Сяргея Пятровіча Пазднякова (1896–1949), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1943)
Сяргей Пятровіч Пазднякоў нарадзіўся 1 ліпеня 1896 г. у сяле Дзягцянка Казлоўскага павета Тамбоўскай губерні (цяпер Сасноўскага раёна Тамбоўскай вобласці) у сялянскай сям’і Пятра Пятровіча і Анастасіі Яфімаўны Паздняковых. Скончыў няпоўную сярэднюю школу. У 1918–1922 гг. — у Чырвонай арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны, у 1919 г. скончыў камандзірскія курсы. У 1932 г. паўторна прызваны ў армію.
18 жніўня 2021 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Сяргея Георгіевіча Жуніна (1906–1977), Героя Савецкага Саюза (1944)
Сяргей Георгіевіч Жунін нарадзіўся 18 жніўня 1906 г. у сяле Мядзведзіцкае Кашынскага павета Цвярской губерні (цяпер Кімрскага раёна Цвярской вобласці). У сялянскай сям’і было пяцёра дзяцей, бацьку ў час Першай сусветнай вайны прызвалі ў армію, адправілі на фронт, з якога ён не вярнуўся. Сяргей скончыў чатыры класы мясцовай школы, працаваў у родным сяле, дапамагаў маці выхоўваць малодшых братоў.
24 лістапада 2020 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Мультана (1900–1975), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, Героя Савецкага Саюза (1944)
Мікалай Мікалаевіч Мультан нарадзіўся 24 лістапада 1900 г. у вёсцы Някрасаўшчына Косаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер в. Бараны Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначнага рабочага. З васьмі гадоў застаўся без маці, выхоўваўся бацькам, Мікалаем Раманавічам, і мачыхай, Ганнай Мікалаеўнай.
9 лістапада 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Давыдавіча Шылы (1920–1998), удзельніка Вялікай Айчыннай войны, Героя Савецкага Саюза
Міхаіл Давыдавіч Шыла нарадзіўся 9 лістапада 1920 г. у вёсцы Оўзічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Гарбахскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Жыццё яго не песціла, закончыў чатыры класы. Калі Міхаілу было пятнаццаць гадоў, памёр бацька, падлетку давялося дапамагаць маці па гаспадарцы.
12 лістапада 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Міхайлавіча Сцяжкіна (1920–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза (1944)
Міхаіл Міхайлавіч Сцяжкін нарадзіўся 12 лістапада 1920 г. у вёсцы Нова-Улала Бійскага павета Томскай губерні (цяпер п. Улалушка Маймінскага раёна Горна-Алтайскай аўтаномнай вобласці Алтайскага краю) у сялянскай сям’і. Скончыў пяць класаў, з 1937 г. жыў у г. Бірабіджане, працаваў на мясакамбінаце і ў канторы «Заготзерно». Захапляўся спортам, добра бегаў на лыжах. У 1940 г. быў прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў артылерыю.
29 чэрвеня 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Кольчака (1905–1969), удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза
Мікалай Мікалаевіч Кольчак нарадзіўся 29 чэрвеня 1905 г. у мястэчку Янаў-Палескі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобласці) у сям’і служачага. Жыў з бацькамі ў Маскве і Петраградзе, дзе бацька працаваў юрысконсультам. У 1916 г. Мікалай Кольчак скончыў рэальнае вучылішча. У снежні 1917 г., калі яму споўнілася трынаццаць, у Кранштаце запісаўся юнгай на карабель Балтыйскага флоту, служыў на лінкоры «Андрей Первозванный».